Мы сделали для Вас
удобное приложение
Установить приложение
Перейти на сайт

Белорусская народная «Песня пра вітаўта». ТЕКСТ ПЕСНИ

Пой с друзьями
Слова: Белорусская народная
Музыка: Белорусская народная
© н/о
℗ CDCom Publishing
Песня пра вітаўта

Едзе Вітаўт па вуліцы, 
За ім нясуць дзве шабліцы, 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Шаблі літы злотам біты, 
У яшчар-скуру апавіты, 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Адна шабля для спадара, 
Друга шабля на татара, 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Стануў Вітаўт прад кашовым, 
Бліснуў ў сонцы шабляй новай, 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Стукнуў-грукнуў у падковы, 
Гэй, шыхтуйся пан кашовы. 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Гэй, шыхтуйся збройна жвава, 
Дзе йдзе бітвы слаўна справа, 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Гукнуў кош ды з самапалаў 
З сяміпятых ад запалаў, 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Крыкнуў: "Слава слаўны княжа, 
Вораг ў полі косцю ляжа", 
Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве. 

Слаўся князь Вітаўт, 
Гаспадар на Літве.
 
Распечатать