Пой с друзьями
Вы находитесь здесь:

Детские песенки — «Боцікі (на белорусском яз.)»

Автор текста (слов):
Бадак А. 
Композитор (музыка):
Шнітман А. Бадак А. 


Текст (слова) песни «Боцікі (на белорусском яз.)»(распечатать)

На балоце чорцікі бегалі, скакалі
І ў балоце боцікі разам пагублялі.
Капаюць на купінку слёзкі мо з гадзіну:
"Ну, за што мы купім іх зноў у магазіне?"

Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!

На балоце холадна, ох, памерзнуць ножкі,
А ляжаць не хочацца хворымі ў ложках.
Хочацца за ветрыкам бегаць па балоце
І гуляць да вечара ў хованкі ў чароце.
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!

Ды сказаў харошанькі, добранькі камарык:
Дам я, дам я грошыкаў залатых вам пару.
Купіце вы боцікі, будзеце гуляцца,
Толькі ў балоце іх болей не губляйце.

Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!



На karaoke.ru можно ПЕТЬ прямо в онлайн вместе с друзьями, набирать баллы и соревноваться в караоке!

Karaoke.ru - Адрес Хорошего Настроения!