Пой с друзьями
Вы находитесь здесь:

Песняры — «Ты мне вясною прыснiлася»

Автор текста (слов):
Шушкевіч М. 
Композитор (музыка):
Семяняка Ю. 


Текст (слова) песни «Ты мне вясною прыснiлася»(распечатать)

Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.

Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты лёгкакрылая, -
Светлы мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марамі.

Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я.

Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты лёгкакрылая, -
Светлы мой сон растрывожыла.



На karaoke.ru можно ПЕТЬ прямо в онлайн вместе с друзьями, набирать баллы и соревноваться в караоке!

Karaoke.ru - Адрес Хорошего Настроения!