Вы находитесь здесь:

Детские песенки — «Каляда (на белорусском яз.)»

Автор текста (слов):
Мазго В. 
Композитор (музыка):
Молчан Т. 


Текст (слова) песни «Каляда (на белорусском яз.)»(распечатать)

Звоняць бомы, едуць сані
Па святочнай белізне.
Мы не знаем нават самі
Ці на яве, ці у сне.

Глуха вые завіруха,
Замятаючы сляды.
Сагравае маладуху
Пацалункам малады.
Каляда, каляда
Весяліцца грамада,
Падаруначкі нясе
Калядоўшчыцы казе.
Каляда, каляда
Нават холад не бяда.
Заспяваюць палазы,
Уцякаюць маразы.
Хай ляцяць як птушкі коні
За бялюткі далягляд.
А наўкол світаюць гоні,
Асвятляючы пагляд.
І няхай зіма лютуе
Завірухай да нябёс,
Каляда накалядуе
Нам усім шчаслівы лёс.

Каляда, каляда
Весяліцца грамада,
Падаруначкі нясе
Калядоўшчыцы казе.

Каляда, каляда
Нават холад не бяда.
Заспяваюць палазы,
Уцякаюць маразы.
Звоняць бомы, едуць сані
Па святочнай белізне.
Мы не знаем нават самі
Ці на яве, ці у сне.

Глуха вые завіруха,
Замятаючы сляды.
Сагравае маладуху
Пацалункам малады.
Каляда, каляда
Весяліцца грамада,
Падаруначкі нясе
Калядоўшчыцы казе.

Каляда, каляда
Нават холад не бяда.
Заспяваюць палазы,
Уцякаюць маразы.
І няхай зіма лютуе
Завірухай да нябёс,
Каляда накалядуе
Нам усім шчаслівы лёс.

Каляда, каляда
Весяліцца грамада,
Падаруначкі нясе
Калядоўшчыцы казе.

Каляда, каляда
Нават холад не бяда.
Заспяваюць палазы,
Уцякаюць маразы.



На karaoke.ru можно ПЕТЬ прямо в онлайн вместе с друзьями, набирать баллы и соревноваться в караоке!

Karaoke.ru - Адрес Хорошего Настроения!